Спявак Павел Любчанка: Лепш канцэрт, чым удзел у конкурсе.
Песні гэтага выканаўцы гучаць на беларускіх і расійскіх тэлеканалах, іх можна пачуць не толькі на айчынных радыёхвалях, але і на многіх FM-радыёстанцыях ЗША, Германіі, Ізраіля, Вялікабрытаніі, Расіі. Кампазіцыі «Зорныя ночы», «Без правілаў», «Каханне-пастка», «Мая каралева Беларусь» ведаюць і любяць па ўсёй краіне, асабліва на роднай для яго Магілёўшчыне. У музычных творах спевака шмат рамантыкі і тонкай лірыкі, якія ён цудоўна перадае дзякуючы свайму выканаўчаму майстэрству.